5 лістапада працоўны калектыў Вялікаэйсмантаўская сярэдняй школы адправіўся ў незабыўную паездку ў гасціннае "Вялікае Княства Сула" — беларускі цэнтр гісторыі і культуры, схаваны сярод жамчужных ландшафтаў Міншчыны.
Гэты дзень быў поўны адкрыццяў і прыемных момантаў! Мы змаглі глыбей пазнаць гісторыю нашай радзімы, пабачыўшы аднаўлены шляхецкі маёнтак і паслухаўшы цікавыя апавяданні пра мінулае. Для нас правялі цудоўную экскурсію, дзе мы не толькі пазнаёміліся з архітэктурай і побытам, але і ўдзельнічалі ў забаўляльных майстар-класах.
Асабліўшы ўплыў на ўсіх зрабілі дынамічныя актыўнасці: катанне на дракары па жывапіснай рацэ, паездка на калясніцы і знаёмства з старажытнымі рамяствамі. Гэта быў цудоўны поўны адпачынак ад штодзённай руціны.
Паездка не толькі дала магчымасць адпачыну, але і значна ўмацавала каманднага духа нашага калектыву, натхніла на новыя прафесійныя поспехі і паспрыяла яшчэ большай згуртаванасці.


Комментариев нет:
Отправить комментарий